Фота МНС
Здарэнне адбылося ў вёсцы Баеўка. Як паведамляе СК, 64-гадовы мужчына, працуючы на сваім участку, трапіў у лопасці фрэзы культыватара. Яго 61-гадовая жонка спрабавала аказаць дапамогу мужу, але таксама атрымала траўмы.
Мужчына памёр на месцы здарэння.
СК нагадвае, што гэта не першы выпадак смяротнага траўмавання культыватарам. У красавіку ў Клічаўскім раёне 53-гадовы мужчына пры правядзенні работ на прысядзібным участку таксама быў смяротна траўмаваны машынай.
0
0
0
0
0
0