Коска — вось гэта маленькае кацяня, яму чатыры месяцы.
Па афарбоўцы можна зразумець, што сярод яе продкаў былі сфінксы, тыгры, гепарды, а, можа, і нават маленькая зебра)
Котка без праблем ходзіць на латок, не пераборлівая ў ежы, цалкам здаровая (прайшла комплексны агляд у клініцы «Альфавет»). Характар спакойны, але як любое кацяня часам ахвочая пагуляць. Коска вельмі рэдка мяўкае, далікатная і спакойная. Натуральна, апошнія тыдні выхоўвалася па-беларуску!
Калі вы хочаце стаць новым гаспадаром і надзейным сябрам Коскі, тэлефануйце 8 029 553 97 32 альбо 8 025 972 37 64.
0
0
0
0
0
0