Здарэнне адбылося ў Смаргоні. У несвядомым стане ў бальніцу быў дастаўлены 42-гадовы мужчына, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Медыкі ж адразу звярнуліся ў міліцыю.

Першапачаткова праваахоўнікі наведалі дом, дзе пражывае пацярпелы, але яго сяброўка ўпэўнена заявіла, што напярэдадні мужчына выпіваў з сябрамі і адтуль ужо вярнуўся ў такім стане, а праз дзень зусім стала дрэнна.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося ўстанавіць, што жанчына хлусіць.

Аказваецца, яна таксама разам з сужыцелем выпівала ў гасцях у знаёмых, а па дарозе дадому распачалася сварка. Жанчына паваліла на зямлю сужыцеля, пасля чаго некалькі разоў ударыла яго нагой па галаве. У той вечар пацярпелы змог самастойна дабрацца да кватэры, але пасля яго стан здароўя моцна пагоршыўся. Позна ўвечары наступнага дня «хуткую» выклікаў сын падазраванай.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0