Намеснік міністра культуры Сяргей Шарамецьеў вызвалены ад пасады па пагадненні бакоў.
Сяргей Шарамецьеў. Фота Novaya.by
Адпаведную пастанову 19 верасня падпісаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.
Шарамецьеў быў прызначаны на пасаду ў лістападзе 2018 года пасля працяглай працы ў пасольстве ў Расіі.
Цяпер у міністра Юрыя Бондара няма ніводнага намесніка, засталася толькі першая намесніца Наталля Карчэўская.
0
0
0
0
0
0