Заснавальнік «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў (Сяргей Бульба) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі сайт Канстытуцыя.бел, на якім прапануюць наведнікам зрабіць сімвалічны выбар паміж «Беларуссю» і «Белоруссіей».
Ініцыятыва вядзе адлік да 8 снежня. На гэты дзень запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Актывісты кампаніі мяркуюць, што менавіта 8 снежня можа адбыцца здача суверэнітэта Беларусі.
Каб прадухіліць яе, яны заклікаюць пакідаць подпіс пад дэкларацыяй і падпісацца на суполкі «Свежы вецер» у сацыяльных сетках.
Пакуль на сайце пакінута 1470 подпісаў.
0
0
0
0
0
0