Пахаладанне аж да мінусовай тэмпературы (напрыклад, увечары 20 верасня ў Мінску было -0,2 градуса) выклікае пытанне: ці не плануецца ўключыць ацяпленне ўжо цяпер?
У прэс-службе Мінгарвыканкама агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі, што ёсць тэхнічная магчымасць уключыць ацяпленне хоць зараз.
Але ўлады працягваюць маніторыць тэмпературу паветра, бо трэба, каб яна пратрымалася на пэўным узроўні.
Правілы ранейшыя: у медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках уключаць ацяпленне, калі на працягу пяці сутак будзе тэмпература не вышэй за +10 градусаў.
А вось у кватэрах уключаць, калі на працягу пяці сутак будзе +8 градусаў і ніжэй.
Як распавялі ў Белгідрамеце, на гэтым тыдні сярэднясутачная тэмпература ў Мінску была наступная:
- 16 верасня — 14,3°С
- 17 верасня — 10,9 ° С
- 18 верасня — 7,9 ° С
- 19 верасня — 8,6 ° С.
Значыцца, падставаў да ўключэння ацяпленне пакуль няма.