Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць зацвердзіць праграму інтэграцыі дзвюх краін да 8 снежня, калі споўніцца 20 гадоў з моманту падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў пасол Беларусі Уладзімір Сямашка на міжнародным форуме «Тэхнапрам-2019», перадае «РІА Навіны».

Сямашка адзначыў, што «дарожныя карты» павінны быць распрацаваны да 1 лістапада гэтага года. Усяго іх 31 па розных напрамках. Дыпламат таксама пацвердзіў, што 6 верасня прэм'ер-міністры дзвюх краін парафіравалі новую праграму рэалізацыі саюзнай дамовы.

Наталля Эйсмант пра «канфедэрацыю»: Мы ідзём на эканамічна мэтазгодныя крокі. Але незалежнасць — святое

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0