У васьмі з 16 раёнаў Брэсцкай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў, паведамляе БелТА.

У лясах паўднёва-заходняга рэгіёну з-за працяглай засухі ўсталяваўся высокі клас пажарнай небяспекі - III-IV. У сувязі з гэтым мясцовыя ўлады прымаюць рашэнні аб увядзенні забарон на наведванне ляснога фонду. Такія меры ўжо прынятыя ў Столінскім, Лунінецкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Баранавіцкім, Маларыцкім, Брэсцкім і Камянецкім раёнах. У астатніх раёнах лясгасы падалі аналагічныя хадайніцтвы.

Забаронена наведваць у большасці раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў трох раёнах Магілёўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0