Новыя віды былі знойдзены пад час адмысловай трохтыднёвай экспедыцыі навукоўцаў з фонду Conservation International ў раён Такаркуна недалёка ад мяжы з Панамай. Акрамя невядомых для навукі амфібій, даследчыкі адзначылі яшчэ 50 іншых відаў земнаводных, 20 відаў рэптылій і амаль 120 відаў птушак.

Новыя віды, апісаныя навукоўцамі, ўключаюць тры віды шкляных жабак з радоў Nymphargus, Cochranella і Centrolene, тры віды атрутных жабак з радоў Colostethus, Ranitomeya і Anomaloglossus, адну жабку-арлекіна з роду Atelopus, два віды дажджавых жабак з роду Pristimantis і адзін від саламандр (род Bolitoglossa).
Калумбія і да гэтага адкрыцця ўпэўнена трымала першае месца ў Свеце па колькасці відаў амфібій на сваёй тэрыторыі – там іх было вядома аж 754! (для параўнання – ў Беларусі толькі 14 відаў амфібій).
Навукоўцы ўжо ахрысцілі даследаваную тэрыторыю Ноевым каўчэгам праз тое, колькі там жыве рознага звяр’я,
і за вялікае значэнне менавіта гэтых месцаў, якія яны адыгрываюць у якасці моста паміж прыродай Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Навуковы дырэктар калумбійскага аддзялення фонда Conservation International Хасэ Вісэнтэ Радрыгес-Махеча (Jose Vicente Rodriguez-Mahecha) выказаў надзею, што апошняе адкрыццё дапаможа надаць ахоўваны статус гарам Такаркуна. І хаця даволі вялікія плошчы правінцыі Дарыен ужо ахоўваюцца дзяржавай, аднак пазасталыя прыродныя тэрыторыі знішчаюцца пры загатоўцы драўніны, расчыстцы лесу пад ранча для развядзення быдла і палеткі, выкарыстоўваюцца для палявання і здабычы карысных выкапняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?