Двухпавярховы жылы дом з цокалем, тэрасай і альтанкай у прэстыжным раёне Вяснінка («Дразды-2») плануюць здаваць за 16 732 рублёў на месяц — гэта $8000. Такая абвестка з'явілася на партале нерухомасці realt.by. Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе, яго агульная плошча складае каля 700 метраў.

Дом пакуль што стаіць пусты, але, як абяцае прадавец, «будзе цалкам укамплектаваны мэбляй і бытавой тэхнікай пад госця».

Катэдж здае сям'я сербскіх бізнэсменаў Карычаў. Некалі яны займелі зямлю ў Драздах, але пасля атрымалі яшчэ і ўчастак пад забудову пасёлка на вуліцы Станюты. Таму першы дом і стаіць пустым.

Суседзі Карычаў — старшыня КДБ Валер Вакульчык і былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0