Не менш за 14 чалавек ад 31 да 75 гадоў пацярпелі ў выніку выбуху, які адбыўся на народным свяце ў нямецкім горадзе Фройдэнберг. Стан шасці з іх ацэньваецца як вельмі цяжкі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле папярэдніх звестак, выбух магло справакаваць траплянне вады на патэльню з гарачым тлушчам. У Фройдэнбергу на момант інцыдэнту ішоў дождж. Як лічаць у праваахоўных органах, аб выбуху газу гаворка, хутчэй за ўсё, не ідзе.

Расследаванне вядзе крымінальная паліцыя. Людзі, якія атрымалі цяжкія траўмы, дастаўленыя на верталётах у клінікі ў Рурскай вобласці і Кёльне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0