Live Science паведамляе, што ў Балтыйскім моры знікла нямецкая абсерваторыя для навуковых даследаванняў. У навуковым цэнтры вывучэння акіяна GEOMAR у горадзе Кіль заяўляюць, што ні вялікія жывёлы, ні шторм не маглі перасунуць абсерваторыю.

Навуковае абсталяванне вагой 740 кг было размешчана каля паўночнага ўзбярэжжа Германіі, непадалёк мяжы з Даніяй. Абсерваторыя збірала даныя з марскога дна і перадавала інфармацыю на сушу.

Ад абсерваторыі застаўся толькі абарваны сілавы кабель. Марская станцыя складалася з дзвюх масіўных клетак з электрычнымі генератарамі і датчыкамі.

Кошт абсерваторыі — 300 тысяч еўра, але інфармацыя, якую яна змяшчае, больш каштоўная для навукоўцаў.

Зараз паліцыя расследуе здарэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0