president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае братэрскі характар ​​адносін з Расіяй і адхіляе абвінавачванні ў тым, што ў сваёй замежнай палітыцы нібыта павярнуўся на Захад. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні журналістаў у Брэсце, піша БелТА.

«Што да Расіі, мы адзін народ, я тысячу разоў казаў. Гэта ж нашы людзі, нашы браты. Мы з імі былі заўсёды разам, яны заўсёды падстаўлялі нам плячо. І тое, што ў нас сёння праблемы часам з Расіяй, дык гэта ж не з рускімі людзьмі і не з расіянамі. Яны бліскуча да нас ставяцца. Чаму мы павінны да іх ставіцца дрэнна, паварочвацца кудысьці, здраджваць, як некаторыя кажуць. Гэтага ніколі не будзе. Нават без мяне гэтага не будзе. Беларусы не дазволяць здрадзіць нашаму старэйшаму брату.

Але мы патрабуем ад старэйшага брата, каб гэта быў старэйшы брат. Каб яны не гнабілі, не нахілялі нас, а ў цяжкую хвіліну падтрымалі», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0