«Мы пакутуем ад канфлікту ва Украіне. Гэта балючая праблема для мяне асабіста», — сказаў Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў», піша Радыё Свабода.

«Калі пачаўся гэты канфлікт, адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў (не буду называць прозвішча) пазваніў, і спытаў, што будзем рабіць.

Я не хацеў умешвацца, ведаючы, што там адбываецца і што з'яўляецца прычынай гэтага канфлікту. Але я паслаў яму план канкрэтных дзеянняў. І дадаў, калі вы адмовіцеcя ад гэтага плана, дзе асноўная нагрузка на Беларусь, то я буду лічыць, што Еўропа не хоча, каб гэты канфлікт суцішыўся.

І што вы думаеце, Еўропа адмовілася. І пачала змагацца…

Але чаму не спынілі гэты канфлікт дагэтуль — амаль 5 гадоў прайшло? Таму што гэта камусьці трэба», — заключыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0