Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык распавёў, якія меры былі прынятыя пасля «гістарычнай нарады» ў Лукашэнкі, на якой той раскрытыкаваў сілавікоў, піша Tut.by.

Сёння ў Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстанне новых тэхналогій».

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык перад пачаткам канферэнцыі распавёў журналістам, пра тое, што зменіцца ў працы ведамства пасля «гістарычнай нарады» ў Лукашэнкі.

— Натуральна, што ўсім сілавікам пастаўленыя задачы па навядзенні парадку. Па нашым ведамстве мы правялі калегію — хоць нас так жорстка не крытыкавалі, тым не менш пытанні ёсць, і праблемы час ад часу ўзнікаюць падобнага характару. Мы павінны самі ачысціцца. Мы таксама працуем па кантролі за тым, як іншыя (сілавыя ведамствы) выконваюць задачы, каб навесці ў гэтым плане парадак і забяспечыць справядлівасць.

-- А ў вас ёсць нейкія справы ў дачыненні да тых, хто займаўся фальсіфікацыяй доказаў, напрыклад?

— Калі мы нешта выяўляем, то перадаем у пракуратуру і ў СК — па кампетэнцыі. Наша задача выявіць, задакументаваць — яны там ужо самі разбяруцца.

— Якія захады робяцца, каб такога больш не было?

— Праблемы, пра якія казалася, мы бачылі задоўга, і ўжо гадоў пяць у сябе ў ведамстве працуем над тым, каб не было такіх перагібаў, несправядлівага стаўлення да людзей — гэта не простае пытанне, але мы ім займаемся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?