Кітайскі ўрад прымушае ўлады Ганконга працягваць працаваць над законапраектам аб экстрадыцыі, супраць прыняцця якога з вясны ідуць акцыі пратэсту, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы.
Фота: Samuel Wong, shutterstock.com
Удзельнікі акцый пратэстаў высоўваюць пяць патрабаванняў. Сярод іх — адкліканне законапраекта аб экстрадыцыі, незалежнае расследаванне абставін акцый пратэсту, дэмакратычныя выбары; выключэнне тэрміна «бунт» пры апісанні акцый і зняцце абвінавачванняў з арыштаваных падчас іх.
У адміністрацыі Ганконга палічылі, што задавальненне першых двух патрабаванняў супакоіць пратэстоўцаў. Аднак Пекін настойвае на тым, каб улады не выконвалі нічога з гэтых патрабаванняў, і заклікае іх дзейнічаць з пратэстоўцамі больш рашуча.
Больш падрабязна пра сітуацыю ў Ганконгу чытайце тут:
Чаму і як пратэстуе Ганконг
0
0
0
0
0
0