Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) набудзе звадкаваны прыродны газ у ЗША, які пасля рэгазіфікацыі будзе дастаўлены ва Украіну, піша РБК- Україна.
Ужо ў пачатку лістапада 2019 года ў рамках пагаднення звадкаваны газ прыбудзе ў польскі тэрмінал у Свінауйсьці.
Газ паступіць у польскую сістэму перадачы пасля рэгазіфікацыі, адкуль ён патрапіць ва Украіну.
Праект па стварэнні шляхоў імпарту звадкаванага прыроднага газу з рэгазіфікацыйнага тэрмінала ў Польшчы ва Украіну абмяркоўваўся падчас сустрэчы дэлегацыі ЗША на чале з міністрам энергетыкі Рыкам Пэры з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 21 мая 2019 года.
0
0
0
0
0
0