Заснавальнік расійскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны раніцай 23 жніўня выйшаў з спецпрыёмніка пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ў твітары паведаміла яго прэс-сакратар Кіра Ярмыш.

Каля спецпрыёмніка з раніцы знаходзіліся паліцэйскія, але, як адзначыла Ярмыш, яны не сталі затрымліваць Навальнага.

На выхадзе з спецпрыёмніка Навальны падзякаваў ўсім людзям, якія падтрымлівалі яго, а таксама тых, хто «меў смеласць» выходзіць на акцыі пратэсту, піша «мбХ медыя».

Навальны быў затрыманы 27 ліпеня падчас адной з акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0