У чацвер прыйшло лёсаванне Адкрытага чэмпіяната ЗША па тэнісе (US Open).
Цікава, што ў першым раўндзе паміж сабой згуляюць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Дзяўчаты ні разу не гулялі паміж сабой на турнірах, але разам выступалі за зборную ў парах.
Аляксандра Сасновіч згуляе ў першым раўндзе з Джэніфер Брэдзі.
US Open — апошні з турніраў «Вялікага Шлема» (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Ралан Гарос, Уімблдон).
Вікторыя Азаранка двойчы дабіралася да фіналаў US Open у 2012 і 2013 гг., дзе прайгравала Серэне Уільямс.
0
0
0
0
0
0