Ён выказаў абурэнне тым, што на найбуйнейшым у свеце рытэйл-рэсурсе «распаўсюджваюцца тавары са знакамі камуністычнай тыраніі СССР, якая здзяйсняла ваенныя злачынствы і ажыццяўляла генацыд сумесна з гітлераўскім рэжымам». У прыватнасці, яго абразілі канапавыя падушкі і дзіцячыя футболкі, на якіх намаляваны серп і молат.

Нягледзячы на ​​сваё абурэнне, літоўскі палітык не выступае з абвінавачваннямі ў адрас Безаса, дапускаючы, што ён «асабіста мог пра гэта і не ведаць». Менавіта таму ён напісаў гэты ліст — з мэтай звярнуць увагу бізнэсмена на праблему і дамагчыся яе рашэння. Акрамя таго, палітык адзначыў, што дата публікацыі яго звароту не выпадковая — ён апублікаваў яго напярэдадні 80-й гадавіны падпісання пакта Молатава — Рыбентропа. Паводле яго слоў, спыніць продаж тавараў з савецкай сімволікай 23 жніўня, у дзень падпісання пакта, — гэта «самы зручны час».

Тэкст свайго допісу Ландсбергіс суправадзіў хэштэгам
#ЧамуНеСвастыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0