Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Лідары краін G7, хутчэй за ўсё, абмяркуюць вяртанне Расіі ў «G8» на будучым саміце, але галасавання не будзе.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі ЗША.

На думку суразмоўцы, галасаванне па гэтым пытанні малаверагодна, бо група павінна прыняць такое рашэнне кансэнсусам.

Прадстаўнік Белага дома адзначыў, што Расія таксама афіцыйна не прасіла вярнуцца ў міжнародную групу. Паводле яго слоў, гэта неабходная ўмова.

Прэс-сакратар Белага дома дадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правядзе двухбаковыя сустрэчы з лідарамі Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Індыі і Канады падчас паездкі ў Францыю на саміт G7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0