Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам.
Зяленскі падзякаваў Джонсану за цвёрдую і прынцыповую пазіцыю Вялікабрытаніі ў падтрымку Украіны.
Была адзначана немагчымасць аднаўлення сяброўства Расіі ў G7 да таго часу, пакуль Расія сістэматычна парушае нормы міжнароднага права і падрывае еўрапейскую і сусветную бяспеку.
Суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што ва ўмовах агрэсіі Расіі ва Украіне, акупацыі Крыма і невыканання Расіяй Мінскіх дамоўленасцей немагчыма весці гаворку пра вяртанне Расіі на міжнародную пляцоўку, дзе вырашаюцца глабальныя праблемы.
0
0
0
0
0
0