flickr.com

flickr.com

Галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмен» Томас Тухель пракаментаваў магчымы сыход з каманды бразільскага форварда Неймара. Словы спецыяліста перадае Goal.com.

«Ён не пакіне клуб, пакуль у нас не будзе замены. Гэта выключана. Калі мы захаваем Неймара, у нас будзе гулец, які дапаможа нам перамагаць», — заявіў Тухель на прэс-канферэнцыі пасля паразы ад «Рэна» (1:2) у матчы чэмпіяната Францыі.

Неймар хоча сысці ў «Барселону», але не выключаны пераход у «Рэал».

Яго трансфер з «Барсы» ў ПСЖ — самы гучны ў футболе: 222 млн еўра. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0