— Новымі гэтыя табло можна назваць толькі ўмоўна, — растлумачыў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер «Мінсктранса» Алег Дзюбенка. — Матрыцы ў іх новыя, астатнія камплектуючыя ўжо выкарыстоўваліся. Мы разабралі на асобныя сегменты два вялікія мультымедыйныя экраны, якія знаходзіліся падчас II Еўрапейскіх гульняў на хабах на Гарадскім Вале і ў студэнцкай вёсцы. У выніку вырабілі 25 электронных святлодыёдных табло з матрыцамі палепшанай якасці.

Фота Паўла Русака

Фота Паўла Русака

Па словах Дзюбенкі, экраны новага пакалення, якія інфармуюць пасажыраў пра час, што застаўся да прыбыцця транспартнага сродку, ўсталёўваюцца ў асноўным уздоўж галоўных праспектаў замест тых, якімі ўпершыню абсталявалі сталічныя прыпынкі ў 2012 годзе. Яны сталі слабей свяціць і настаў час замяніць іх на больш якасныя.

Цяпер электроннымі табло абсталяваны 457 пунктаў прыпынку Мінска. Сёлета, паводле слоў спецыяліста, больш экранаў усталёўваць не плануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0