Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паабяцаў легалізаваць працу казіно ў пяцізоркавых гатэлях Украіны, піша ТАСС.

«Мы легалізуем азартныя гульні, а менавіта працу казіно ў пяцізоркавыя гатэлях. Гэта будзе стымуляваць развіццё турыстычнага кластару, рэгіёну каля Чорнага мора», - сказаў Зяленскі, выступаючы ў чацвер на украінска-турэцкім бізнэс-форуме ў Стамбуле.

Ігральны бізнес забаронены ва Украіне з 2009 года. Тым не менш, з краіны ён не знік, але перастаў абкладацца падаткамі і прыносіць прыбытак у бюджэт дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0