Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўночным усходзе Беларусі 9 жніўня з-за моцнага ветру, паведамілі БелТА сіноптыкі.

Ноччу ў пятніцу пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі па Віцебскай вобласці — моцныя.

Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, ноччу па паўночным усходзе - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10—15 градусаў вышэй за нуль, днём - 20—26 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0