Дарэчы, гэта не бактэрыі, а менавіта жывёлы — мікраскапічныя бесхрыбетныя, меншыя за міліметр у даўжыню. Тардыграды — неверагодна жывучыя істоты.

Яны не памруць, нават калі іх нагрэць да 150 градусаў ці замарозіць да амаль што абсалютнага нуля.

Перад пасадкай у зонд кампанію тардыградаў абязводзілі і залілі штучным бурштынам. Любы іншы арганізм не вытрываў бы такога здзеку, але тардыграды — моцныя. Яны могуць ажыць нават пасля дзесяцігоддзяў, праведзеных у высушаным стане. Між іншым, не бярэ іх і павышаная радыяцыя. 

«Мы лічым, што шанцы таго, што яны выжылі, вельмі вялікія», — заявіў Нова Співак, кіраўнік фундацыі «Місія Каўчэг», якая і скіравала гэтую незвычайную кампанію ў палёт на Месяц. 

«Місія Каўчэг» мае на мэце зрабіць «бэкап» планеты Зямля на выпадак планетарнай катастрофы, дасылаючы копіі ведаў чалавецтва і біялагічны матэрыял на захаванне ў розныя куткі космасу. 

Ізраільскі зонд, што разбіўся на Месяцы, нёс мікразапіс 30 мільёнаў старонак архіву чалавечай гісторыі, а таксама чалавечую ДНК, піша Бі-бі-сі. А таксама і небаракаў-тардыградаў. 

Праўда, навукоўцы вялікай радасці ад тардыградаў на Месяцы не маюць. 

«Гэта значыць, што некранутае асяроддзе Месяца было парушана», — прыводзіць Бі-бі-сі словы Монікі Грэйдзі, прафесаркі Адкрытага ўніверсітэта планетарных і касмічных навук. 

Так ці іначай, але калі вы наступным разам пабачыце Месяц у начным небе, то прыгадайце пра тысячы тардыградаў, якія спяць там, нібыта статак мікраскапічных парасятак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?