Дызайнер Арцемій Лебедзеў у Telegram-канале пракаментаваў сваю заяву пра ўцёкі з Расіі ў Еўропу. Паводле яго слоў, нядаўні відэазапіс у YouTube ўяўляе сабой «ліберальнае трызненне» і быў нацэлены «на школьнікаў», паведамляе РБК.

У аўторак, 6 жніўня, Лебедзеў апублікаваў ролік, у якім распавёў, што пакінуў Расею і знаходзіцца «ў кроку ад Атлантычнага акіяна». У якасці прычыны ад'езду ён назваў палітычную сітуацыю ў Расіі. «Тое, што там адбываецца цяпер, не можа пакінуць нікога абыякавым і спакойным», - сказаў Лебедзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0