Ілюстрацыйнае фота: kcna.kp

Ілюстрацыйнае фота: kcna.kp

Паўночная Карэя зрабіла новы запуск снарада раніцай 2 жніўня паводле мясцовага часу. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на Reuters

Вядома яшчэ пра яшчэ як мінімум два падобныя эпізоды. 25 ліпеня быў першы запуск ракетаў. Ён адбыўся праз больш чым два месяцы з дня, калі лідэр КНДР Кім Чэн Ын і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіліся аднавіць перамовы аб ядзерным раззбраеньні.

31 ліпеня запусьцілі ня менш як дзьве ракеты. Паведамлялася, што яны праляцелі 250 км, вышыня ў сярэднім склала 30 км. У Паўднёвай Карэі мяркуюць, што запускі былі зроблены ў рамках выпрабаваньня новых узбраеньняў.

КНДР назвала мінулы запуск папярэджаньнем суседу за супрацу з ЗША ў вайсковай сфэры. Паўднёвая Карэя заклікае Паўночную спыніць запускі балістычных ракетаў. Паўднёвакарэйскія ўлады падкрэсьліваюць, што выпрабаваньні не спрыяюць зьняцьцю напружаньня на Карэйскім паўвостраве.

У пачатку ліпеня Міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі заявіла, што можа адмяніць мараторый на ядзерныя выпрабаваньні і выпрабаваньні ракет далёкага радыюсу дзеяньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0