Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні другога пакета санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, піша lenta.ru.

Абмежавальныя меры будуць уведзеныя ў сувязі з ужываннем рэчыва «Навічок» у брытанскім Солсберы. Адзначаецца, што дзярждэпартамент і міністэрства фінансаў ЗША падрыхтавалі пакет санкцый у канцы сакавіка, аднак амерыканскі лідар адкладваў падпісанне дакумента. Як піша выданне, ён адмыслова замарозіў другі раўнд санкцый з-за нежадання процідзейнічаць Пуціну.

У ліпені камітэт палаты прадстаўнікоў ЗША па замежных справах заклікаў Трампа ўвесці супраць Масквы другі раўнд санкцый. Такім чынам планавалася «прывесці Расію да адказнасці за грубае ўжыванне хімічнай зброі ў Еўропе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0