Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў падарожжа на Блакітныя азёры. Будзе магчымасць пабачыць прыродныя цуды, помнікі гісторыі ды ўмацаваць здароўе на экасцежцы.

Весці экскурсію будзе непаўторны гід Аляксей Фралоў.

Экскурсія пачнецца з

Шэметава. Адна з самых старадаўніх вёсак Беларусі, што згадваецца яшчэ ў XV ст. Цяпер можа пахваліцца рэшткамі сядзібы Скірмутаў і касцёлам Св. Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі з унікальнымі вітражамі.

Засвір. Засвірскі касцёл і кляштар кармелітаў - помнік архітэктуры барока пачатку XVIII ст. Ёсць у Засвіры і цвінтар нямецкіх салдат 1-й сусветнай вайны.

Свір. Маляўнічы пасёлак, які раскінуўся на беразе аднайменнага возера можа расказаць шмат сваіх гісторый, а таксама здзівіць выдатным касцёлам Св.Мікалая.

Камарова. Асноўнай славутасцю вёскі Камарова з'яўляецца сядзібны комплекс XIX-XX стагоддзяў, які і захаваўся да нашых дзён.

Прыродны комплекс «Блакітныя азёры» - частка нацыянальнага парку «Нарачанскі». Пройдземся экалагічнай сцежкай! Нас чакаюць паляны кветак летам, сляды жывёл і хвоя «Стары манах», пад якой можна загадаць запаветнае жаданне.

Працягласць экалагічнай сцежкі - 4 км (на круг), але стаміцца не паспееце. А вось пакупацца ў чыстым возеры паспееце, ну гэта калі надвор’е будзе дазваляць:)

Вяртаемся ў Мінск задаволеныя, шчаслівыя, пад уплывам ад хараства беларускіх лясоў ды азёр!

Цана ўдзелу: 45 руб. (дадаткова аплачваецца абед).

«Белюніінтэрком» запрашае таксама на іншыя маршруты:

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0