Колькасць затрыманых у Маскве дасягнула 1074 чалавек. Такую лічбу назвала гарадская паліцыя.
Акцыя пратэсту супраць нерэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў на мясцовыя выбары сабрала дзясяткі тысяч людзей. Улады яе не ўзгаднілі і вывелі супраць дэманстрантаў Унутраныя войскі.
Папулярным лозунгам у дэманстрантаў было «Пуцін — злодзей».
Адзін з лідараў расійскай апазіцыі Ілья Яшын заклікаў людзей сабрацца на чарговы пратэст праз тыдзень, 3 жніўня.
0
0
0
0
0
0