Стан дарадцы па адміністрацыйных пытаннях пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандра Паганшава палепшаў, ён чакае пераводу з рэанімацыі. Пра гэта Tut.by распавёў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

— Цяпер наш дыпламат ужо знаходзіцца ў свядомасці, яго стан палепшаў, дазволеныя спатканні з сям'ёй. На днях яго наведае пасол Беларусі ў Турцыі. Чакаем, што сёння ён ужо будзе пераведзены з рэанімацыі. Лячэнне працягваецца і, як прагназуецца, зойме працяглы час, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0