Маладая дзяўчына за 5 дзён стажыроўкі «аблічыла» адну з устаноў сталіцы на 170 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

 Уладальніца кафэ стала заўважаць, што грашовая выручка рэзка паменшылася. Прагледзеўшы камеры відэаназірання, жанчына ўбачыла, як новая супрацоўніца працуе «міма касы». Атрыманыя ад продажу тавараў грошы яна хавала да сябе ў кішэню. Пасля таго як дырэктар паказала запісы з камер відэаназіранн, дзяўчына прызналася ў зробленым і паабяцала ў хуткім часе вярнуць выкрадзеныя грошы.

Але знікла, а на тэлефон дырэктара сталі паступаць бясконцыя паведамленні з пагрозамі. Пацярпелая вырашыла звярнуцца ў міліцыю.

Праваахоўнікі ў самы кароткі тэрмін затрымалі 18-гадовую мінчанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0