У палітычны дайджэст за 25 ліпеня трапіла навіна аб дзіўным перформансе ў Пінску, дзе Мікола Статкевіч праводзіў сустрэчу са сваімі прыхільнікамі — пераапрануты ў медсястру чалавек правакаваў удзельнікаў сустрэчы на грубасць і спрабаваў «лячыць» іх глогам.

Чытайце: Мужчына ў парыку, пераапрануты ў медсястру, спрабаваў сарваць сустрэчу Статкевіча ў Пінску

Што ж за трансвестыт прыйшоў на сустрэчу? Гэта 30-гадовы расійскі блогер Яўген Юр'еў. Ён родам з Самары. 

Лічбы праглядаў відэа Юр'ева на ютубе сведчаць пра маргінальны характар творчасці, малацікавы аўдыторыі — па 100-200 праглядаў. Часам бываюць і «поспехі» — па 700-800 праглядаў.

Юр'еў перыядычна прыязджае ў Беларусь, падпрацоўвае тут рознарабочым, аб чым расказвае на тым жа канале, крытыкуючы малыя заробкі і сталічныя цэны. 

Цікавасць да беларускай палітычнай апазіцыі тлумачыцца проста: праз рэзкія ацэнкі беларускага жыцця выпадковыя гледачы ягоных відэа ў дасціпных фармулёўках раілі Юр'еву вяртацца ў Самару, калі тут яму не падабаецца. 

Той жа палічыў такія парады «русафобіяй», увязаў іх з «уздзеяннем на розумы» апазіцыі і стварыў віртуальнае альтэр-эга ў выглядзе «доктара-псіхіятра»: Юр'еў уключае камеру, надзявае жаночы парык, бярэ ў руку папяровы шпрыц з насадкай у форме фаласа і пачынае гаварыць сама сабе — спачатку ад імя «доктара», потым ад імя, напрыклад, блогера Пятрухіна. 

Юр'еў пры гэтым сцвярджае, што звар'яцеў хтосьці іншы, а не ён сам.

Пасля такіх відэа нават людзі, якія не падзяляюць погляды беларускай апазіцыі, пішуць расіяніну негатыўныя каментары. Яны мяркуюць, што такія ролікі распальваюць міжнацыянальную варажнечу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?