Фота Белсата

Фота Белсата

Рэспубліканскі цэнтр экалагічнай экспертызы адмовіўся выдаваць заключэнне па павелічэнні магутнасці прадпрыемству па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў паведаміў mspring.online, што Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства прыроды адмовіўся выдаваць заключэнне па экалагічнай экспертызе заводу «Омск Карбон Магілёў».

- Мы віншуем магілёўцаў з маленькай, але, тым не менш, перамогай. Намі атрыманы адказ ад цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, у якім паведамляецца, што 26 чэрвеня цэнтр адмовіўся выдаваць экспертнае заключэнне па павелічэнні магутнасці вытворчасці «Омск Карбон Магілёў», - заявіў Бодзілеў

Як вынікае з ліста намесніка дырэктара па экалагічнай дзяржэкспертызе Яўгена Рачэўскага, па стане на 5 ліпеня дакументацыя па павелічэнні магутнасці паўторна не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0