Экс-кандыдат у прэзідэнты і старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч працягвае ладзіць сустрэчы ў рэгіёнах. Сустрэча ў Пінску адзначылася інцыдэнтам.

Да ўдзельнікаў пад'ехаў мікрааўтобус, і з яго выйшлі два чалавекі, адзін з іх — мужчына ў парыку і цёмных акулярах, пераапрануты жанчынай у медыцынскім халаце. Ён быў таксама з барадой — невядома, уласнай ці накладной.

Паводле «Народнай Грамады», госці з мікрааўтобуса чапіліся да людзей і брыдкасловілі, аднак іх адціснулі ўбок і ўсё ж правялі сустрэчу са Статкевічам, якая доўжылася дзве гадзіны. На яе сабралася каля 40 чалавек.

Адразу пасля інцыдэнту інфармацыю пра здарэнне, з элементамі блатной стылістыкі, выслалі на мэйлы СМІ з адраса [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?