Служба бяспекі Украіны сумесна з ваеннай пракуратурай затрымала расійскі танкер Neyma, які блакаваў украінскія ваенныя караблі ў Керчанскім праліве. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце ведамства ў фэйсбуку.
Танкер NEYMA ў Керчанскім праліве
Цяпер група следчых СБУ, ваенных пракурораў і пагранічнікаў у затрыманым танкеры завяршыла санкцыянаваныя ўкраінскім судом следчыя дзеянні: ператрус для высвятлення фактычных абставін справы, канфіскацыя дакументаў з судна, запісы радыёперамоў падчас канфлікту, бартавыя часопісы, апытаныя члены каманды танкера.
Указанае судна прызнана рэчавым доказам, рыхтуецца хадайніцтва ў суд аб яго арышце».
Служба бяспекі Украіны праводзіць дасудовае расследаванне заблакавання танкерам Neyma Керча-Енікальскага канала ў Керчанскім праліве.
Следства лічыць, што насуперак нормам міжнароднага марскога права вайскоўцы пагранічных войскаў Федэральнай службы бяспекі Расіі незаконна, з выкарыстаннем зброі заблакавалі рух украінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керча-Енікальскага канала ў Керчанскі праліве пры дапамозе танкера Neyma.
Каб схаваць датычнасць расійскіх караблёў, танкер змяніў назву Neyma на Nika Spirit.