Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў цікавай ідэю ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага пра сустрэчу ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў шасці краін: Расіі, Украіны, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША, піша РБК.

«Гэта можа быць цікава», — адзначыў Пуцін.

«Мы ніколі не адмаўляліся ні ад аднаго з прапанаваных фарматаў, у тым ліку ад пашырэння нармандскага фармату», — сказаў Пуцін.

«Але, па-першае, гэты нармандскі фармат і сустрэча на вышэйшым узроўні павінны быць добра падрыхтаваны, гэта відавочная рэч», — сказаў ён. «Па-другое, больш-менш пра нешта можна будзе казаць пасля канчатковага фарміравання новага ўрада Украіны і правядзення выбараў у парламент краіны», — працягнуў прэзідэнт Расіі.

«Па-трэцяе, я не ведаю, як рэагуюць [на гэтае запрашэнне] іншыя ўдзельнікі прапанаванага фармату», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0