29 студзеня адзначаецца 125‑я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча.З гэтай нагоды на Ўправе БНФ адбудзецца ўрачысты вечар, на якім будуць узгаданы яскравыя моманты жыцця А. Луцкевіча і яго ўклад у станаўленне незалежнай Беларусі.
Гісторык і аўтар кніг пра братоў Луцкевічаў Анатоль Сідарэвіч адзначыў: «Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва». Ён з’яўляўся ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўтара тэксту Трэцяй Устаўнай Граматы Рады БНР (Акту 25 Сакавіка)»
Мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня а 19 гадзіне на Ўправе БНФпа адрасе: г. Мінск, вул. Варвашэні (новы пр‑т Машэрава), д. 8. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
0
0
0
0
0
0