Выпадак адбыўся ў Старых Дарогах. 37-гадовая жанчына працавала ў адным з філіялаў сотавай сувязі ў райцэнтры і мела доступ да базы персанальных звестак кліентаў, якія набывалі сім-карты, піша БелТА.

Ад іх імя жанчына падрабляла подпісы ў дагаворах на куплю мабільных тэлефонаў у растэрміноўку. Затым іх прадавала, а грошы забірала сабе.

Пра гэта стала вядома, калі ў праваахоўныя органы паступіла некалькі заяў ад грамадзян, якім прыйшлі прэтэнзіі аб выплаце сум па крэдытных абавязацельствах. У рэчаіснасці яны ніякіх дамоў не афармлялі, хоць у дакументах былі іх звесткі.

Заведзеная крымінальная справа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0