Па дадзеных выдання, блізкага да польскай улады, існуе таксама больш шырокае кола краін, якім не падабаецца вылучэнне Цімерманса — гэта сябры ЕС з правацэнтрысцкай урадамі, не ў захапленні ад таго, што Камісію ўзначаліць вылучэнец сацыялістаў.

Фарміраваннем апазіцыі да Тымерманса займаецца Польшча, якая цяпер, па неафіцыйных дадзеных, знайшла згоду краін Вышаградскай чацвёркі, то бок Венгрыі, Чэхіі і Славакіі. Пры гэтым пазіцыя славакаў застаецца хісткай, бо іх урадам кіруюць сацыялісты — партнёры партыі Тымерманса.

Для гарантаванага блакавання кандыдатуры неабходна заручыцца падтрымкай 8 дзяржаў — членаў ЕС.

Пачатак нядзельнага саміта ЕС, прысвечанага абранню новага кіраўніцтва Еўрасаюза, ужо некалькі разоў адкладаўся з-за перамоў паміж яго ўдзельнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0