Здарэнне адбылося ўвечары 25 чэрвеня. З акна на шостым паверсе выпаў 16-гадовы падлетак, паведамляе СК

У кватэры знаходзіліся тры падлеткі. Адзін іх прынёс з сабой балоны з газам для запраўкі запальніц з мэтай сніфінгу.

Праз некаторы час, ён застаўся адзін у пакоі, а маладыя людзі пачулі нейкі гук. Вярнуўшыся ў пакой яны ўбачылі адкрытае акно і што падлетак знаходзіцца на тратуары.

Сніфінг — гэта форма таксікаманіі, пры якой стан таксічнага ап'янення дасягаецца ў выніку удыхання пароў хімічных злучэнняў газу, што ўтрымліваецца ў бытавых прыборах. Пасля такога ўдыхання таксічных рэчываў неаднаразова фіксаваліся смяротныя вынікі, звяртае ўвагу СК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0