Сёлета парад пройдзе ўвечары

Сёлета парад пройдзе ўвечары

Урачыстыя мерапрыемствы пачнуцца 3 ліпеня ў 10.00 з патрыятычнага шэсця «Беларусь памятае!» па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі.

Галоўнай пляцоўкай для гулянняў стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Там арганізуюць кірмаш, выставу майстроў народнай творчасці, канцэртную праграму, турнір па сілавым экстрыме Minsk Strong Battle.

Выступленні артыстаў плануюцца і на тэрыторыі Верхняга горада. Забаўляльныя праграмы ладзяць у Траецкім прадмесці і на раённых пляцоўках.

Кульмінацыяй святкавання стануць ваенны парад і тэатралізаванае прадстаўленне «Беларусь гераічная» з акцыяй «Праспяваем гімн разам». Дзеянне разгорнецца на пр. Машэрава і пляцоўцы каля абеліска «Мінск - горад-герой». Пачатак а 21:00.

Пасля адбудзецца гала-канцэрт «Моцная і сучасная Беларусь». Ён будзе доўжыцца з 22:30 да апоўначы на ​​пляцоўцы каля абеліска «Мінск - горад-герой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?