Украіна пры Уладзіміры Зяленскім будзе прытрымлівацца палітыкі «бізуна і перніка» ў дачыненні Расіі, распавёў у інтэрв'ю «112 Украіна» кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан.

Тлумачачы заклік Зяленскага да ЗША зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, Богдан растлумачыў, што гэта звязана з тым, што Масква не ідзе на перамовы аб вызваленні затрыманых у Керчанскім праліве ўкраінскіх маракоў.

«Для дасягнення мэты прымальныя ўсе даступныя спосабы. Як мы ведаем, ёсць два спосабы — бізуна і перніка», — сказаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта. Богдан растлумачыў, што Кіеў пасылае «ўсе сігналы» расійскім уладам, але пры гэтым гатовы да кампрамісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0