З 21 па 30 чэрвеня ўключна ў Мінску будуць праходзіць Еўрапейскія гульні.
Канец гульняў супадае з традыцыйным часам трэніровак вайскоўцаў да правядзення параду на 3 ліпеня.
Ці паспеюць сёлета падрыхтавацца ўдзельнікі парада, кіроўцы цяжкай тэхнікі, з улікам сціслага часу?
«Наша Ніва» адрасавала гэтае пытанне ў Мінабароны.
Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў запэўніў, што парад адбудзецца.
«Несумненна! Несумненна адбудзецца парад! Запросім прэсу на трэніроўкі! Еўрапейскія гульні ніякім чынам не перашкодзяць, накладак не будзе. Трэніроўкі ўжо ідуць, па сутнасці, а бліжэй да даты будзе канкрэтыка [як будуць трэніравацца ў горадзе — НН]», — сказаў Макараў.
0
0
0
0
0
0