Чатыры гаспадарчыя пабудовы, дом і сухая расліна на амаль 15 гектарах зямлі згарэлі 18 красавіка ў вёсцы Шатэрнікі Гервяцкага сельсавета, піша «Астравецкая праўда»

Паведамленне пра пажар паступіла ў 19:17. Жыхарка Літвы, якая час ад часу прыязджае ў Шатэрнікі дапамагаць састарэлай маці, выйшла на вуліцу і ўбачыла дым на супрацьлеглым баку вёскі — гарэў нежылы дом.

З жыхароў у вёсцы — усяго некалькі чалавек, таму змагацца з пажарам было немагчыма. Да прыезду ратавальнікаў, акрамя дома, гарэлі і сухія расліны, па якім агонь перакінуўся на суседнія гаспадарчыя пабудовы, ствараючы пагрозу ўсім Шатэрнікам.

— Трагедыі атрымалася пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што да тушэння падключыліся Астравецкі лясгас і КСУП «Гервяты», якія своечасова накіравалі на дапамогу сваю тэхніку для падвозу вады, — расказаў інспектар РАНС Аляксандр Сачак.

Прычыну пажару высвятляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0