У Крамлі не бачаць неабходнасці ні ў якіх здзелках паміж новым прэзідэнтам Украіны і кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным, заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў. Яго цытуе «Інтэрфакс» у пятніцу, 19 красавіка.
«Трэба выбудоўваць нармальныя добрыя, узаемавыгадныя адносіны на аснове ўзаемнага даверу і адносіны супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, якія ў інтарэсах і рускіх, і ўкраінцаў», - сказаў Пяскоў.
Так ён пракаментаваў інтэрв'ю ўкраінскага палітыка Віктара Медведчука, у якім той выказаў здагадку, што новы прэзідэнт Украіны зможа заключыць здзелку з Крамлём адносна Данбаса.
0
0
0
0
0
0