У Мінску на праспекце Машэрава аўтамабіль «Нісан» збіў 11-гадовага школьніка, які раптоўна выбег на дарогу, паведамляе ДАІ.
ДТЗ адбылося ў 18.00: аўтамабіль ехаў з боку вуліцы Даўмана і на скрыжаванні з вуліцай Крапоткіна збіў 12-гадовага хлопчыка. Па словах відавочцаў, дзіця выбегла на праезную частку на чырвоны сігнал святлафора. У момант ДТЗ яно размаўляла па мабільным тэлефоне. Хлопчык шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0