На рамонт Манумента Дружбы («Тры сястры») у прыграніччы Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей плануецца выдаткаваць каля 2 мільёнаў рублёў, паведамляе БелТА.
Расходы ўключаюць бягучы рамонт самога аб'екта і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.
Па праекце, вядучыя з трох бакоў да манумента дарожкі будуць выбрукаваны ў стылі нацыянальных арнаментаў Беларусі, Расіі і Украіны.
Раней каля манумента размяшчалася гандлёвая зона і праходзілі тэматычныя мерапрыемствы ў рамках міжнароднага фестывалю «Славянскае адзінства» і моладзевага лагера «Дружба», у якіх бралі ўдзел дэлегацыі з Беларусі, Расіі і Украіны.
Штогод Беларусь, Расія і Украіна па чарзе прымалі абавязкі па сустрэчы гасцей і арганізацыі мерапрыемстваў. Тут праходзілі сустрэчы першых асоб трох дзяржаў, а таксама іншыя маштабныя дзействы.
Аднак пасля расійскай агрэсіі Украіна страціла цікавасць да правядзення фестывалю ля манумента «Тры сястры».